Гадзіна Зямлі – гэта міжнародная акцыя, падчас якой Сусветны фонд дзікай прыроды заклікае выключыць святло і бытавыя электрапрыборы на адну гадзіну ў знак неабыякавасці да будучыні планеты. У гэты ж час згасае падсвятленне самых вядомых будынкаў і помнікаў свету.
Сёлета акцыя пройдзе ў Беларусі ўжо 15-ы раз. Мэта Гадзіны Зямлі не ў тым, каб зэканоміць электрычнасць. Дадзеная акцыя – гэта сімвал беражлівых адносін да прыроды.
З году ў год гэтае мерапрыемства дазваляе прыцягнуць увагу да
неабходнасці адказных адносін да прыроды.
Сёння Гадзіна Зямлі – гэта самая масавая экалагічная акцыя на планеце. Беларусь не застаецца ўбаку. Так, толькі ў Мінску традыцыйна адключаецца падсветка такіх знакавых аб’ектаў, як стадыён “Дынама”, Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай айчыннай вайны, Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр, бізнес-цэнтр “Футурыс”, архітэктурны комплекс “Вароты Мінска”, Беларускі дзяржаўны цырк і інш
Паколькі гэта абсалютна добраахвотная акцыя, людзі самі вырашаюць, колькі і якія электрычныя прыборы яны выключаць. Арганізатары акцыі ў мэтах бяспекі не рэкамендуюць адключаць вулічнае асвятленне, аэранавігацыйныя агні і святлафоры.
Выключыць святло на гадзіну – вельмі проста, але нават за такім сімвалічным дзеяннем варта магчымасць дапамагчы планеце, змяніўшы свае штодзённыя.
звычкі.
Як? Напрыклад, эканомна расходаваць электраэнергію і цяпло, беражліва адносіцца да вады і зрабіць выбар на карысць другаснай перапрацоўкі паперы і іншых матэрыялаў, тым самым скарачаючы выкіды парніковых газаў.