З 21 па 23 лютага 2020 года на базе САК “Зялёны Бор” прайшла 3-я зімовая спартакіяда сярод каманд прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў Завадскога раёна г. Мінска. Каманда УП “Рэмаўтадар Завадскаога раёна г.Мінска” прыняла ўдзел у гэтым мерапрыемстве і заняла 6-е агульнакаманднае месца сярод 18 каманд-удзельніц.
Жанна Тарасевіч і Дзмітрый Захараў прынеслі ў скарбонку поспехаў нашага прадпрыемства серабро па дартсе, Кацярына Пасюк заваявала бронзавы медаль у настольным тэнісе.
Акрамя таго, кіраўнік адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска Масляк Сяргей Міхайлавіч назваў прывітанне каманды УП “Рэмаўтадар Завадскога раёна г. Мінска” лепшым творчым нумарам.
Віншуем нашых пераможцаў з прызавымі месцамі! Жадаем нашай камандзе далейшых поспехаў у заваяванні спартыўных вяршыняў!