Home » Навіны » Правілы добраўпарадкавання і ўтрыманне горада Мінска.

Правілы добраўпарадкавання і ўтрыманне горада Мінска.

Рашэннем Мінскай гарадской Рады дэпутатаў ад 16 лістапада 2016 г. № 252 зацверджаны Правілы добраўпарадкавання і ўтрымання горада Мінска. Дакумент прыняты на падставе Закона ад 12 ліпеня 2000 г. “Аб статусе сталіцы Рэспублікі Беларусь – горада Мінска”.
Згодна з Правіламі, добраўпарадкаванне ажыццяўляецца для прывядзення тэрыторыі ў стан, прыдатны для эксплуатацыі будынкаў, збудаванняў, інжынерных і транспартных камунікацый, стварэння спрыяльных умоў жыццядзейнасці насельніцтва, фарміравання экалагічна і пажарабяспенага, эстэтычна выразнага асяроддзя пражывання.
Трэба звярнуць увагу на абавязкі асобных арганізацый і грамадзян па добраўпарадкаванні і эксплуатацыі тэрыторыі. Так, грамадзяне, якія паркуюць транспартныя сродкі на ўнутрыдваровых тэрыторыях, праезнай частцы вуліц, дарог, праездаў, ажыццяўляюць своечасовую ўборку праезнай часткі ад снегу і смецця на адлегласці не менш як 1 метр ад транспартнага сродку.
У Завадскім раёне г. Мінска гэтаму пытанню ўдзяляецца вялікая ўвага. Работнікі дарожна-эксплуатацыйнага камунальнага унітарнага прадпрыемства “Рэмаўтадар Завадскога раёна г. Мінска”, пры выкананні работ на праезнай частцы нагадваюць аўтаўладальнікам аб неабходнасці ўборкі снегу і смецця на адлегласці не менш як 1 метр ад аўтамабіля.
Звяжыцеся з намі

Кантакты

логотип Ремавтодор Заводского района г. Минска
Час працы
Дыспетчарская/ Дзяжурныя майстры
Прыёмны дзень
Прамая тэлефонная лінія для грамадзян і юрыдычных асоб
Scroll to Top