Адміністрацыя Заводскага раёна г. Мінска запрашае на раённае святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню Перамогі “Помніць сэрца, не забудзе ніколі…”. Мерапрыемства пройдзе з 10.00 да 22.00 на пляцоўцы дзяржаўнай установы «Чыжоўка-Арэна», размешчанай па адрасе г. Мінск, вул. Ташкенцкая, 19.
Праграма мерапрыемства:
- святочны гандлёвы кірмаш,
- канцэртная праграма (13.00 - 19.00),
- выстава тэхнікі,
- салдацкая каша,
- праца інтэрактыўных пляцовак і фотазон,
- праца дзіцячых атракцыёнаў,
- і інш.