28 красавіка штогод адзначаецца Міжнародны дзень аховы працы. Да гэтай даты на базе УДМС Мінгарвыканкама і было прымеркавана правядзенне семінара пад эгідай Мінскага гаркама прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў. Асноўнай тэмай семінара была бяспека працы, абмен вопытам і падвядзенне вынікаў агляду конкурсу па ахове працы за 2023 год. На семінары прысутнічаў старшыня беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Дарагакупец Юрый Іванавіч. Па выніках агляду конкурсу нашае прадпрыемства заняло другое месца. Дыплом аб узнагароджанні другім месцам уручаўся намесніку дырэктара-галоўнаму інжынеру прадпрыемства Паўлавічу В.У. і інжынеру па ахове працы Янюку С.В.